Вы тут

Як КДК дапамог падключыць камунікацыі да прыватнага дома


На прыём па асабістых пытаннях кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава, да якога звярнулася маці пяцярых дзяцей. Жыхарка Віцебска расказала пра адсутнасць камунікацый, неабходных для падключэння да катэджа, што будуе сям'я.


Як паведаміла «Звяздзе» Аксана Рудніцкая, кіраўнік упраўлення экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, вясной мінулага года Алена Сяргееўна Курс прыйшла на прыём грамадзян і паказала перапіску з рознымі інстанцыямі. Агучыла праблему адсутнасці падводкі інжынерных камунікацый да індывідуальнага жылля.

Між іншым, мясцовая ўлада абавязана ў выпадку будаўніцтва індывідуальнага жылля паклапаціцца, каб усе выгоды цывілізацыі былі падведзены да тэрыторыі планаванай забудовы.

Участак зямлі пад дзевяць сотак, дарэчы, заяўнікі купілі на аўкцыёне прыблізна за 10 тысяч долараў у эквіваленце, на ўскраіне горада ў мікрараёне Тарны.

Да гэтага шматдзетная сям'я атрымала бясплатна, згодна з заканадаўствам, «соткі» ў Арэхаве — былой вёсцы, дзе цяпер вядуць індывідуальнае будаўніцтва гараджане. Але хутка высветлілася, што месца няўдалае, бо зямля забалочаная. Іншы ўчастак, згодна з заканадаўствам, атрымаць бясплатна ўжо нельга, бо такая магчымасць гарантавана толькі адзін раз.

Леанід Анфімаў даручыў узяць зварот жанчыны на асаблівы кантроль. Па логіцы ж, дзяржава гарантуе прэферэнцыі і асаблівае стаўленне да шматдзетных. Неаднойчы нагадваў пра гэта і кіраўнік дзяржавы, і іншыя адказныя асобы. А ў канкрэтным выпадку што? І з зямлёй напачатку не пашанцавала, і вялікія грошы патрачаны на набыццё новага ўчастка. Дык яшчэ і камунікацый няма.

З падачы Камітэта дзяржкантролю кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама звярнулася да Прэзідэнта.

— Хадайнічалі аб тым, каб з гарадскога бюджэту можна было вярнуць грошы, патрачаныя на набыццё зямельнага ўчастка на аўкцыёне. І кіраўнік дзяржавы, які мае права ў некаторых выпадках прымаць такія рашэнні (гэта прадугледжана Указам № 667, які ў народзе называюць «зямельным»), распарадзіўся, каб сям'і вярнулі грошы, — працягвае Аксана Рудніцкая.

Як расказала аўтару гэтых радкоў Алена Курс, пакуль сям'я жыве ў мікрараёне Медцэнтр у двухпакаёвай кватэры. Старэйшай дачцэ Ульяне шэсць гадоў, Івану — пяць, Данілу — чатыры, Кірылу — два, Сафіі — адзін год.

У канцы года да дома, які будуецца, падвялі і газ, і электрычнасць, і ваду.

— Канешне, я не спадзявалася, што так адрэагуюць на мой зварот. Асабіста хочацца падзякаваць Леаніду Анфімаву і цяпер ужо былому кіраўніку Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Вадзіму Заранкіну, нядаўна прызначанаму мэрам Віцебска, — сказала жанчына.

Між іншым, пра вяртанне грошай спачатку і размовы не было. Атрымаўся «звычайны цуд». Сям'я Курс цяпер у курсе, што падтрымка мнагадзетных — насамрэч адзін з найважнейшых прыярытэтаў у сацыяльнай палітыцы дзяржавы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».