Вы тут

Брытанка выйграла катэдж XVII стагоддзя за паўмільёна па латарэйным білеце ў 2 фунты


Маладая брытанка выпадкова выйграла цэлы дом па латарэйным білеце коштам у 2 фунты ў Дзень святога Валянціна, паведамляе ВВС


Фермерскі катэдж пабудовы XVII стагоддзя, які ацэньваецца ў 545 тыс. фунтаў, размешчаны ў невялікім пасёлку Лонгнор у графстве Шропшыр.

23-гадовая Джэма Ніклін, якая працуе адміністратарам у мясцовай транспартнай фірме і зарабляе ў год 17 500 фунтаў, марыць пра ўласнае жыллё і як раз нядаўна адкрыла свой першы назапашвальны рахунак.

Цяперашні ўладальнік катэджа Майк Чатха прапанаваў аплаціць таму, хто выйграе, 1000 фунтаў юрыдычных выдаткаў, а таксама гербавы збор.

Майк Чатха і яго былая жонка Лінда арганізавалі гэты латарэйны продаж пасля таго, як іх старадаўні катэдж не змог прыцягнуць пакупніка за тую суму, якую яны хацелі за яго атрымаць - 545 тыс. фунтаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.