Вы тут

Больш за 1,2 тыс. літраў атрутнай шкламыйнай вадкасці выявілі мытнікі


Больш за 1,2 тыс. літраў атрутнай шкламыйнай вадкасці расійскай вытворчасці выявілі супрацоўнікі Аператыўнай мытні, паведамляе БЕЛТА.


Пры правядзенні сумесных спецыяльных мерапрыемстваў Аператыўнай мытняй і санітарна-эпідэміялагічнай службай Мінска ўстаноўлены факт незаконнага захоўвання і рэалізацыі больш за 1,2 тыс. літраў шкламыйнай вадкасці расійскай вытворчасці. Раней вадкасць гэтага вытворцы ўжо затрымлівалася мытнымі органамі, у ёй было выяўлена значнае перавышэнне гранічна дапушчальнай нормы ўтрымання метанолу.

На сённяшні дзень, згодна з заканадаўствам, небяспечная вадкасць забароненая да ўвозу на тэрыторыю Беларусі ў сувязі з выяўленай неадпаведнасцю Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў. Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Фрунзенскага раёна Мінска суб'екту гаспадарання вынесена прадпісанне аб канфіскацыі названай прадукцыі з тавараабароту.

Прэв'ю: customs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?