Вы тут

Прэзідэнт пра перанос ЧЕ па біятлоне ў Беларусь: У фінансавым плане акупляльна, але не гэта галоўнае


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту «Раўбічы» да маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы па біятлоне.


Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.

«Калі ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор’я (кажуць, гэта не анамалія, а нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто здолеў, як у народзе кажуць, падцэліцца, калі быў невялікі мінус, і нарыхтаваць горы снегу, выкласці трасу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі. Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.

«Шчыра скажу, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо нуль (градусаў. — Заўвага БЕЛТА). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снега вунь, бачыце, горы настралялі — цэлы дывізіён гармат (снежных. — Заўвага БЕЛТА) стаіць, і нашых, і не нашых», - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

«Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзем годна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь атрымае фінансавую выгаду ад правядзення чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які ў гэтым годзе ў спешным парадку перанеслі з Эстоніі па прычыне адсутнасці снегу. Аднак не гэта галоўнае, заявіў Прэзідэнт.

«Яны (міжнародны саюз біятланістаў IBU. — Заўвага БЕЛТА) аплачваюць цалкам нашу падрыхтоўку (да правядзення спаборніцтваў. — Заўвага БЕЛТА). Я ўжо не лічу, што прыедуць сюды тысячы чалавек, якія будуць харчавацца, жыць — і ў Мінску, і тут, як гэта было ў мінулыя гады. Таму ў фінансавым стаўленні гэта акупляецца практычна ўсе, і з вялікім прыбыткам», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым беларускі лідэр падкрэсліў, што для яго галоўнае нават не фінансавы аспект. «Галоўнае — заява кіраўніка IBU, што за тое, што вы нас падтрымалі, выратавалі, уласна кажучы, мы падумаем аб тым, каб у бліжэйшы час перадаць у Раўбічы этап Кубка свету — ужо вядучых, самых топавых спартсменаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.