Вы тут

У Шанхаі ўзгаднілі інвестыцыі на $2,9 млрд


Пагадненні датычацца зоны свабоднага гандлю Ліньган.


У Новым раёне Кітайскай (Шанхайскай) эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю Ліньган прайшла цырымонія падпісання асаблівых праектаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Важныя праекты, дэталі якіх былі абмеркаваны і пацверджаны з дапамогай тэлефонных перамоваў і анлайн, былі падпісаныя з удзелам прадстаўнікоў у Шанхаі. Адпаведныя меры па супрацоўніцтве будуць ажыццяўляцца ва ўзаемадзеянні з адміністрацыйным камітэтам нова раёна Кітайскай (Шанхайскай) эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю.

Падпісаныя дамовы ахапілі 12 індустрый, у тым ліку інтэгральныя схемы, штучны інтэлект, інтэлектуальную вытворчасць, інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення, новыя матэрыялы, новыя крыніцы энергіі, высакаякаснае інтэлектуальнае абсталяванне і іншыя сферы. Агульны аб’ём інвестыцый перавысіць 20 мільярдаў юаняў (каля 2,9 млрд. долараў).

Пагадненні сканцэнтраваны на ключавых тэхналогіях, уключаючы сістэму кіравання акумулятарамі аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, паўправадніковыя матэрыялы трэцяга пакалення, чыпы і канструкцыі на аснове сеткі 5G, а таксама інтэлектуальнае высакаякаснае абсталяванне.</p>

Прэв’ю: votpusk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».