Вы тут

Жыхарам кітайскай правінцыі Хубэй забаранілі выходзіць з дамоў


Адміністрацыя правінцыі Хубэй, якая лічыцца эпіцэнтрам распаўсюджвання каранавіруса Covid-19, забараніла ўсім жыхарам рэгіёна, уключаючы сялян, выходзіць з дамоў, паведамляе South China Morning Post. На вуліцах забаронены рух пешаходаў і любога транспарту, акрамя машын паліцыі і экстранных службаў.


Таксама людзям забаранілі збірацца дзеля маджонгу або гульняў у карты.

За парушэнне забароны на выхад на вуліцу грамадзян могуць затрымаць на тэрмін да дзесяці сутак. За парушэнне забароны на перамяшчэнне ў транспарце чыноўнікі прыгразілі такімі ж затрыманнямі, штрафамі ў 500 юаняў і пазбаўленнем правоў кіроўцы.

За мінулыя суткі ў правінцыі зафіксавалі 1933 новыя выпадкі заражэння каранавірусам і 100 смерцяў.

Прэв'ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.