У грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” папярэджваюць: з 16 лютага па 14 жніўня асаблівая ўвага будзе нададзена ахове гнёздаў гракоў і іншых птушак.
--У калоніях гракоў у іх гнёздах (ды і ў гнёздах варон і сарок таксама) могуць гнездавацца драпежныя птушкі: дробныя совы і сокалы. Напрыклад, вушатыя совы займаюць гнездавыя ўчасткі, адкладаюць яйкі і выхоўваюць птушанят нават раней за гракоў, -- расказвае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Максім Нямчынаў. - Пры гэтым драпежныя птушкі, асабліва совы, часцяком застаюцца незаўважнымі. Таму ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб жывёльным свеце” былі ўнесеныя змены, і цяпер, каб не турбаваць птушак і не знішчаць іх дзетак разам з гнёздамі, дзейнічае забарона на знішчэнне гнёздаў ужо з 16 лютага..
Пасля 15 лютага абразанне галінаў з гнёздамі пагражае штрафамі. АПБ просіць паведамляць пра такія парушэнні.
Што рабіць, калі пасля 15 лютага заўважыш, што нехта скідае і разбурае гнёзды?
Пра гэта трэба адразу ж паведамляць! Можна пазваніць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Трэба паведаміць дату і месца здарэння, пастарацца зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах. Перапішы ці здымі на фота надпісы людзей у спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.
Кругласутачны тэлефон дзяжурнага эколага Мінпрыроды: 8 017-267-55-70.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: birds-altay.ru
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.