Вы тут

Вучоныя БДУ распрацавалі ўнікальны біяпрэпарат "Біферон-МРС"


Ён не мае айчынных і сусветных аналагаў і з'яўляецца ўніверсальным сродкам для прафілактыкі імунадэфіцытных, стрэсавых станаў і лячэння інфекцыйных захворванняў дробнай рагатай жывёлы – коз, авечак і іншых. Распрацоўка належыць калектыву навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогіі біялагічнага факультэта БДУ.


Сёння вірусныя інфекцыі з'яўляюцца адной з найбольш сур'ёзных праблем у ветэрынарыі. Узбуджальнікі хвароб трапляюць у арганізм жывёл рознымі шляхамі: праз пашкоджанні вонкавых пакроваў, слізістыя абалонкі, з кармамі і г.д. “Біферон-МРС” змагаецца з любымі тыпамі вірусаў: пнеўманіяй, яшчурам, хваробай Найробі і іншымі. Прымяненне біяпрэпарата сумесна з іншымі ветэрынарнымі сродкамі дазваляе знізіць аб'ём спажывання антыбіётыкаў, скараціць колькасць рэцыдываў і працягласць захворвання. Ветэрынарны сродак зніжае смяротнасць пагалоўя на 75 % і памяншае выдаткі на лячэнне на 82 %.

Вытворчыя выпрабаванні прафілактычную эфектыўнасць прэпарата на ўзроўні 90 % і лячэбную – на ўзроўні 88. “Біферон-МРС” таксама можна выкарыстоўваць у якасці ўзмацняльніка вакцын, гіперімунных сываратак, супрацьпаразітарных і супрацьбактэрыяльных прэпаратаў.

Сродак мае зручную для прымянення ін'екцыйную і кропельную лекавую форму. У цяперашні час “Біферон-МРС” знаходзіцца на дзяржаўнай рэгістрацыі ў Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтры.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».