Вы тут

21 лютага ў Смалявіцкім раёне адбудзецца абласное свята "Дзень роднай мовы"


Яно пройдзе ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Беларусь – крынiца натхнення” (г. Смалявічы, гарадскі маладзёжны цэнтр, вул. Савецкая, 123, пачатак – у 11.30).


Свята прымеркавана да Міжнарожнага Дня роднай мовы, які абвешчаны ЮНЕСКА.

На мерапрыемстве збяруцца актывісты Мінскай абласной арганізацыі БРСМ, сярод якіх пераможцы абласных анлайн-конкурсаў на лепшае  выкананне песень і чытанне вершаў на беларускай мове, конкурсу сэлфі “Мая беларуская кніга”, якія стартуюць 17 лютага. Свята пачнецца з напісання дыктоўкі, якая з’яўляецца традыцыйным сімвалічным актам “Дня роднай мовы” не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

Асноўным дзеяннем свята стане беларуская інтэлектуальня гульня  “Мая радзіма – Беларусь”, якая пройдзе ў фармаце паб-квіза. Пытанні будуць звязаны з роднай мовай, традыцыямі, культурай беларусаў. Па выніках гульні тры каманды-пераможцы атрымаюць сімвалічныя падарункі, прысвечаныя Году малой радзімы: кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на Міншчыне.

Для ўдзельнікаў свята адбудзецца творчая канцэртная праграма, у якой прымуць удзел у тым ліку і пераможцы абласных конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларусскай мове.        

Завершыцца свята кіналекторыем “Фільмы на беларускай мове, як сучасны трэнд”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Смалявіцкі райвыканкам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: nlb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.