Вы тут

Крамы павінны працаваць да апошняга пакупніка


На днях хацела заскочыць па малако ў краму, да закрыцця якой заставалася пяць хвілін. Аднак ахоўнік на ўваходзе не пусціў мяне, матывуючы гэта тым, што я не паспею зрабіць пакупкі да заканчэння работы магазіна. Ці меў ён права на такія дзеянні?

Лілія П., г. Мінск


На пытанне адказвае Вікторыя ЧАМЯРЭЎСКАЯ, вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых зносін і падаткаабкладання Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Ахоўнік не меў права не пусціць вас у краму. Нават калі да канца яе работы заставалася б адна хвіліна, ён не павінен быў перашкаджаць вам наведаць яе. Уваход у магазін перапыняецца роўна ў час афіцыйнага заканчэння яго работы.

У адпаведнасці з Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання забараняецца перапыняць пакупнікам доступ у гандлёвую залу з набліжэннем часу завяршэння работы прадаўца. За дзесяць хвілін да завяршэння работы прадавец можа папярэдзіць пакупнікоў, што час іх абслугоўвання заканчваецца ў сувязі з набліжэннем часу завяршэння работы крамы адпаведна рэжыму работы ўстановы.

Аднак усе пакупнікі, якія ўжо знаходзяцца ў зале, павінны быць абслужаны і разлічаны, нават калі гэта адбываецца ўжо пасля афіцыйнага завяршэння работы магазіна. Канешне, гэта не азначае, што, трапіўшы ў краму за хвіліну да канца яе працы, вы пойдзеце гадзіну гуляць па радах з каляскай. Акрамя заканадаўчых правоў трэба кіравацца таксама чалавечымі адносінамі адзін да аднаго.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: shkolazhizni.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.