Вы тут

Будуецца «тэлефонная лінія» для сувязі з космасам


Інжынеры NАSА пачалі збіраць новую 34-метровую радыёталерку ў каліфарнійскай частцы пустыні Махавэ. Яна дазволіць улоўліваць сігналы з далёкага космасу і павінна стаць адным з асноўных сродкаў сувязі з будучымі экспедыцыямі на Месяц і Марс. Пра гэта інфармуе Лабараторыя рэактыўнага руху NАSА (JРL) на сваім сайце.


«Антэны сеткі далёкай касмічнай сувязі NАSА — наша галоўная «тэлефонная лінія», якая звязвае Зямлю і міжзорныя місіі «Вояджэр», а таксама ўсе марсіянскія місіі і апарат Nеw Hоrіzоns за арбітай Плутону. Чым больш мы вывучаем Сонечную сістэму, тым больш антэн нам трэба для таго, каб мець камунікацыю з усімі гэтымі апаратамі», — пракаментаваў пачатак будаўніцтва намеснік дырэктара JРL Лары Джэймс.

Сетка далёкай касмічнай сувязі NАSА (DSN) аб'ядноўвае ў сабе некалькі дзясяткаў магутных радыёталерак, якія выпрацоўваюць магутныя імпульсы радыёхваль і ўлоўліваюць вельмі слабыя касмічныя сігналы. Яна складаецца з трох асобных комплексаў, што размешчаны на тэрыторыі абсерваторыі Голдстоўна на поўдні Каліфорніі, а таксама яе аналагаў у ваколіцах Мадрыда (Іспанія) і Канберы (Аўстралія).

Гэтыя антэны пастаўлены такім чынам, што спецыялісты NАSА могуць кругласутачна падтрымліваць сувязь з усімі апаратамі і пілатуемымі місіямі, якія ЗША або іншыя краіны адпраўляюць у далёкі космас. Кожны комплекс абсталяваны трыма ці чатырма 34-метровымі антэнамі, а таксама некалькімі менш буйнымі прыёмнікамі і выпраменьвальнікамі.

У пачатку 2010 года кіраўніцтва NАSА вырашыла пашырыць DSN, паколькі існуючых антэн не хапала для таго, каб падтрымліваць пастаянную сувязь з трыма дзясяткамі касмічных апаратаў.

У агульнай складанасці спецыялісты NАSА планавалі ўстанавіць яшчэ шэсць 34-метровыя антэны, па дзве ў кожным комплексе. Частка з іх ужо была ўведзена ў строй у Іспаніі і Аўстраліі за апошнія чатыры гады, а іншыя працягваюць будавацца.

Цяпер, як паведамляе прэс-служба JРL, інжынеры NАSА пачалі збіраць новую антэну, якая будзе ўстаноўлена на тэрыторыі абсерваторыі Голдстоўна. Гэта першае абнаўленне амерыканскай часткі DSN з 2003 года. Згодна з планамі аэракасмічнага агенцтва, пабудова антэны, якая атрымала імя DSS-23, павінна завяршыцца прыкладна праз 2,5 года, да моманту адпраўкі першых паўторных экспедыцый на Месяц у рамках праграмы Аrtеmіs.

У ёй закладзена ўнікальная рыса, якая будзе адрозніваць антэну ад усіх астатніх радыёталерак DSN. Тут установяць адмысловы набор люстэркаў і аптычных прыбораў, які дазволіць улоўліваць не толькі радыёсігналы, але і імпульсы лазернага выпраменьвання. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць DSS-23 для звышхуткаснай перадачы інфармацыі з Марса і Месяца на Зямлю.

Першая праверка антэны пройдзе ў другой палове 2022 года, калі на арбіту будзе выведзены зонд Рsусhе, прызначаны для вывучэння астэроіда Псіхея. Ён абсталяваны эксперыментальнай лазернай сістэмай сувязі, пры дапамозе якой паспрабуе звязацца з DSS-23 і перадаць высакаякасныя адлюстраванні з космасу.

Сяргей Старынаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?