Вы тут

Вось табе і мур-мяў! Чаму ўзнікае алергія на кошак?


Аўстралійскія навукоўцы з Квінслендскага ўніверсітэта высветлілі, што адзіны вядомы атрутны прымат — павольны лоры — вылучае падобны да алергеннага бялку кошак яд. Пра гэта паведаміў часопіс Tохіns.


Пад пахамі ў гэтых бяскрыўдных на выгляд жывёл размешчаны залозы, якія вылучаюць небяспечны яд. Калі, напрыклад, лоры пагражае небяспека, то ён змазвае гэтым рэчывам зубы, і ад укусу рана ахвяры ператвараецца ў незагойную. Калі такі ўкус атрымае чалавек, то ў яго будзе вялікая рызыка атрымаць алергічны шок.

Навукоўцы па выніках даследавання таксама ўстанавілі, што бялок сакрэту падпахавых залоз павольных лоры практычна ідэнтычны з алергенным бялком кошак. Такім чынам, была зроблена выснова, што хатнія гадаванцы таксама здольныя вылучаць бялкі, якія выклікаюць у людзей алергію. Робяць яны гэта для абароны ад іншых жывёл або для абазначэння сваёй тэрыторыі.

Эксперты перакананы, што вынікі даследавання прымусяць разглядаць алергію на кошак у зусім новым аспекце, што дапаможа знайсці эфектыўны спосаб барацьбы з ёй.

Дарэчы, у красавіку 2019 года ў лабараторыі імунапаталогіі НДІ малекулярнай медыцыны расказалі аб распрацоўцы ў Расіі першай у свеце вакцыны ад алергіі на кошак.

Сяргей Старынаў

Загаловак у газеце: Раскрыты прычыны алергіі на кошак

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.