Вы тут

Высвятляецца, як 11-месячная дзяўчынка заразілася ВІЧ-інфекцыяй


У Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта звярнулася з заявай 35-гадовая мясцовая жыхарка. Яна лічыць, што яе 11-месячная дачка падчас лячэння ў адной з устаноў аховы здароўя заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека.


Усе члены гэтай шматдзетнай сям'і (двое бацькоў і чацвёра іх старэйшых сыноў) здалі аналізы, якія пацвердзілі, што яны не маюць ВІЧ і, адпаведна, не маглі заразіць дзяўчынку. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паабяцаў, што расследаванне сітуацыі будзе аб'ектыўнае. А ў выпадку, калі заражэнне адбылося ў медустанове, вінаватыя будуць пакараны.

— Створана рэспубліканская камісія Міністэрства аховы здароўя, працуе абласная камісія, эпідрасследаванне праводзіць санстанцыя. Мы вывучаем месца, дзе магло заразіцца дзіця. Калі гэта медыцынская ўстанова, то будзе праведзена аб'ектыўнае расследаванне, вінаватыя будуць пакараны, а з бацькамі абмяркуем далейшыя дзеянні па выхадзе з гэтай сітуацыі, — сказаў учора Уладзімір Каранік. — Пакуль рана аб чымсьці казаць. Але, паўтаруся, расследаванне будзе максімальна аб'ектыўнае, і пра яго вынікі мы паведамім.

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці па дадзеным факце ўзбудзіла крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 162 Крымінальнага кодэкса. Падчас расследавання давядзецца высветліць, пры якіх абставінах дзіця было заражана ВІЧ. Следчыя апытваюць сведак, медыцынскіх работнікаў, адабрана дакументацыя, якая будзе прааналізавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: 24.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.