Вы тут

У Прыбайкаллі — “Падыспань”


Кіраўнікі розных харэаграфічных калектываў рэгіёну паўдзельнічалі ў танцавальным семінары, які ладзіла Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага


Ларыса Намаконава

Ажно 30 энтузіястаў паглыбіліся ў дзівосны свет беларускіх народных танцаў на незвычайным семінары. Прычым зрабілі тое з задавальненнем і радасцю, з асалодай для розуму й цела. Зладзіла ж семінар 25 студзеня рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”, рэалізуючы сацыяльна значны праект “Строим будущее, сохраняя традиции”. Цэлых восем гадзін тэорыі ды практыкі дала энтузіястам Ларыса Намаконава — харэограф міжнароднага ўзроўню, выкладчыца харэаграфічных дысцыплін вышэйшай катэгорыі, балетмайстар ансамбля танца “Узорочье”.

Ларыса Уладзіміраўна паставіла ўжо дзясяткі танцаў на аснове беларускага фальклору. На семінары падаваліся веды як па методыцы народнага танца, так і парады майстра ў пастановачнай працы, каб удзельнікі семінара сваімі нагамі, як кажуць, адчулі матэрыял. Хто прайшоў навучанне — атрымаў спецыяльны сертыфікат. А былі гэта педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Іркуцкага раёна, кіраўнікі харэаграфічных гуртоў з Іркуцка, пасёлка Тайтурка (Усольскі раён), музычныя кіраўнікі, клубныя работнікі з вёсак Андрушына (Уян Куйтунскі раён), сяла Тургенеўка (Баяндаеўскі), сяла Бабагай ды вёскі Марынінск (Заларынскі раён).

Перафразуючы вядомае: калі семінары праводзяцца — значыць, гэта ж некаму патрэбна. Уявіце сабе, што беларускія народныя танцы сапраўды запатрабаваныя ў Прыбайкаллі! А зладзілі мы семінар, бо паступаюць запыты ў беларускую суполку ад кіраўнікоў харэаграфічных гуртоў, якія жадаюць пашырыць рэпертуар ансамбляў беларускімі пастаноўкамі. Мы вельмі ўдзячны Ларысе Уладзіміраўне: за яе высокі прафесіяналізм, самаадданасць, падтрымку ў развіцці беларускай танцавальнай культуры ў Прыбайкаллі. На семінары вывучаліся асноўныя рухі беларускіх танцаў, фальклорныя беларускія танцы, да таго ж зроблена сцэнічная апрацоўка танцаў “Верабей”, “Падыспань”, “Жабка”, “Мітусь”. А ўрэшце вучоба ў нас атрымалася святочнаю, вельмі карыснаю, радаснаю.

У танцавальным класе

Мы ўдзячны й Цэнтру развіцця творчасці дзяцей і юнацтва “Узорочье” (дырэктар — Уладзімір Міхайлавіч Чарнегаў, намдырэктара па АХЧ — Барыс Сяргеевіч) — за выдатныя ўмовы правядзення семінара, цёплы й добразычлівы прыём. Наш паклон за падтрымку імпрэзы й спецыялістам нашага сталага партнёра: Цэнтра развіцця творчасці дзяцей і юнацтва Іркуцкага раёна (дырэктар — Ангеліна Генадзьеўна Сыравацкая, метадыстка — Таццяна Уладзіміраўна Сіпакова).

І галоўнае! Цяпер беларускія танцы будзе танцаваць усё Прыбайкалле. Бо з семінара й пачалася падрыхтоўка Дзён беларускай культуры ў велізарным расійскім рэгіёне: яны ж пройдуць у сакавіку-красавіку 2020-га года на розных пляцоўках Іркуцкай вобласці.

Алена Сіпакова, кіраўніца Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».