Вы тут

У Дзятлаўскім раёне мужчына спальваў смецце ў двары і ўпаў у агонь


Паводле папярэдняй інфармацыі, у вёсцы Курпешы Дзятлаўскага раёна мужчына наводзіў парадак і спальваў смецце, паведамляе МНС.


У нейкі момант ён спатыкнуўся і ўпаў у агонь. Калі дабраўся дадому, сужыцелька аказала першую дапамогу, а праз некалькі гадзін яго самаадчуванне пагоршылася.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала пацярпелага ў цяжкім стане з апёкамі 1-3 ступені 30% цела. Супрацоўнікамі раённага аддзела следчага камітэта праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.