Адкрыта рэгістрацыя на праграму па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва Youth Empowered. Першы ў гэтым сезоне бізнес-трэнінг стартуе 26 лютага. У праграме запланаваны навучальныя трэнінгі рознай тэматыкі: ад вытворчасці жаночага адзення і адкрыцця кавярні да навучання рэкламе, маркетынгу і PR.
У гэтым годзе арганізатары плануюць ахапіць больш за тысячу маладых людзей, зацікаўленых у трансфармацыі сваіх ідэй у рэальныя бізнес-праекты. Прыняць удзел у праграме могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Праект носіць агульнарэспубліканскі характар: акрамя сталіцы бізнес-навучанне пройдзе ў абласных цэнтрах краіны.
Навучальная праграма Youth Empowered створана для таго, каб дапамагчы маладым людзям развіць здольнасці да прадпрымальніцкай дзейнасці. Для дасягнення гэтай мэты спікеры праекта - паспяховыя бізнесмены, топ-менеджары і бізнес-коучы - будуць дапамагаць удзельнікам удасканальваць навыкі і кампетэнцыі, якія рынак патрабуе тут і цяпер. Сёлета сярод спікераў вядомыя прафесіяналы беларускага бізнесу, у тым ліку нацыянальны каардынатар SCA Belarus, заснавальнік і арганізатар Coffee Fest Belarus Марына Васкрасенская, аўтар і кіраўнік праекта “Куфэрак дзіцячых кніг” Таццяна Славінская-Пузырэвіч, стваральнік і сузаснавальнік Prokopiev Catering Вольга Пракоп'ева, топ -менеджары ўнітарнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”.
Бізнес-трэнінгі будуць праходзіць у адкрытым фармаце: кожны ўдзельнік зможа наўпрост задаць пытанні ментару сустрэчы. Працягласць кожнага трэнінгу ў Мінску - тры дні, у рэгіёнах сустрэчы пройдуць у аднадзённым фармаце. Большасць трэнінгаў пройдзе ў Цэнтрах прыцягнення Igrow – каворкінгах Белаграпрамбанка, які ў гэтым годзе стаў партнёрам праграмы.
Праект запусціцца з трэнінгу “Ад ідэі да вытворчасці жаночага адзення”, далей у праграме Youth Empowered запланаваны бізнес-сустрэчы на наступныя тэмы: “Тры дні ў рытме рэкламы”, ”Ад ідэі да кавярні”, “Ад ідэі да прыгожага бізнесу”, “Жаночае прадпрымальніцтва”, “Кейтэрынг”, “ Ад ідэі да кніжнага бізнесу”, “Ecofood-бізнес”, “Ад ідэі да турыстычнага бізнесу”, “ Маркетынг, PR, прасоўванне”, “Fashion”.
Удзел у праграме Youth Empowered бясплатны. На кожны трэнінг ужо адкрыта рэгістрацыйная форма, якую можна запоўніць, перайшоўшы па спасылцы.
Даведка
Youth Empowered - міжнародная праграма па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва, арганізатарам якой выступае Група кампаній Coca-Cola HBC. Праект рэалізуецца ў 28 краінах. У Беларусі ён стартаваў у 2017 годзе і паспяхова працягваецца ўжо на працягу трох гадоў. Праграма Youth Empowered складаецца з серыі бізнес-трэнінгаў, кожны з якіх уключае курс лекцый, семінараў, бізнес-гульняў і панэльных дыскусій з удзелам прафесійных спікераў-ментараў.
За тры гады існавання праекта ў Беларусі навучанне прайшлі больш за 2300 чалавек, 45 з якіх адкрылі свой уласны бізнес у сферы прыгажосці, пашыву і вытворчасці адзення, медыя, IT, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота арганізатараў праграмы Youth Empowered
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».