Вы тут

Жыхар Маларыты пераблытаў ювелірную краму з мэблевай


У дзяжурную часць Маларыцкага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на вачах у мінака невядомы вылез праз… праём аконнай рамы мэблевай крамы і збег. Той, хто тэлефанаваў, падрабязна апісаў прыкметы мужчыны і кірунак, у якім той уцёк.


Праз некалькі хвілін супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы затрымалі “пакупніка” недалёка ад месца здарэння. Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы жыхар Маларыты 1988 года нараджэння.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, грамадзянін распавёў міліцыянерам, што падчас ранішняй прагулкі прыняў мэблевую краму за ювелірную, спасылаючыся на стан пахмельнага сіндрому. З мэтай матэрыяльнага ўзбагачэння мужчына патрапіў у памяшканне, разбіўшы нагой аконную канструкцыю будынка. Усвядоміўшы сваю памылку, ён узяў крэсла і вырашыў спагнаць злосць на дзвярах крамы і пяці фужэрах. Затым кінуў "зброю" і пакінуў гандлёвы аб'ект праз акно.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.