З новага навучальнага года на інжынерным факультэце пачнуць падрыхтоўку па спецыяльнасці "вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій". Навучанне па дадзенай спецыяльнасці будзе арыентавана на канструктарскую, тэхналагічную і інжынірынгавую дзейнасць у галіне 3D-тэхналогій у машына-і прыборабудаванні. У якасці ўступных выпрабаванняў абітурыентам неабходна будзе здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. На дзённай форме тэрмін навучання складзе чатыры гады. Па заканчэнні ВНУ выпускнікам будзе прысвоена кваліфікацыя "інжынер".
На факультэце славянскіх і германскіх моў будзе ажыццяўляцца набор па спецыяльнасці "Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)" на такі ж тэрмін навучання. Для паступлення абітурыентам трэба напісаць ЦТ па рускай і англійскай мовах, а таксама здаць ва ўніверсітэце ўнутраны экзамен па рускай літаратуры. Па заканчэнні выпускнікам будзе прысвоена кваліфікацыя выкладчыка.
Таксама ў новым навучальным годзе на факультэце эканомікі і права ў Баранавіцкім дзяржуніверсітэце адновіцца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці "эканоміка і арганізацыя вытворчасці". Для паступлення спатрэбяцца вынікі ЦТ па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і замежнай мове.
У цяперашні час на чатырох факультэтах БарДУ навучаюцца больш за 3,2 тысячы студэнтаў, уключаючы замежных. У Дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў ВНУ 22 лютага, абітурыенты змогуць атрымаць падрабязную інфармацыю аб новых і ўжо існуючых спецыяльнасцях. Для іх будуць арганізаваныя адкрытыя заняткі, майстар-класы і экскурсія па ўніверсітэце.
Надзея НІКАЛАЕВА
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.