Вы тут

Кітаю — з Беларусі


Паэт Мікола Мятліцкі ведае Кітай не па чутках. Дзякуючы яго перакладам па-беларуску загучалі класікі літаратуры Паднябеснай, сам Мікола Міхайлавіч неаднойчы быў у гэтай краіне. І на бяду, якая здарылася там, не адгукнуцца не мог. А як паэту выказаць свае думкі і пачуцці? Канешне, вершам.


Кітаю — з Беларусі

З табой, Кітай, мы ў скрушную гадзіну,

Калі пагрозны цень над светам вырас,

Калі кладзе няшчадна ў дамавіну

Ахвяраў сотні крыважэрны вірус.

З табой, Кітай, і сэрцам, і душою,

І нас у свеце, салідарных, многа.

Сяброўскаю спагадлівай рукою

Пакуецца і наша дапамога.

Прымі, Кітай, зямлі славянскай лекі,

Хай прынясуць табе глыток спатолі,

Пацвердзяць тое: мы — сябры навекі

І іншымі не станемся ніколі.

Я веру — пераможна засвітае,

І знікнуць-сыдуць змрочлівыя цені,

І анішто Магутны Дух Кітая,

Нязломны, не паставіць на калені!

15.02.2020

Загаловак у газеце: Шчырыя словы падтрымкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.