Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Абдэль Фатахам ас-Сісі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння ў Каіры перамовы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў прэзідэнцкім палацы «Аль-Иттихадия», паведамляе БЕЛТА.


Перамовы прэзідэнтаў пачаліся з пратакольнай цырымоніі. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку ля ўваходу ў палац, і пасля выканання гімнаў і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты прэзідэнты селі за стол перамоваў. Спачатку сустрэча праходзіла ў фармаце сам-насам, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся члены дэлегацый.

Ключавыя беларуска-егіпецкія праекты

Цяпер Беларусь і Егіпет працуюць прыкладна над дзясяткам праектаў, палова з іх арыентавана на прамысловую кааперацыю. Бакі пашыраюць вытворчасці тэхнікі МАЗ і МТЗ, «Бабруйскаграмаша», «Амкадора», Мінскага маторнага завода.

Перад краінамі стаіць задача не проста вырабіць тэхніку, але і арганізаваць ўстойлівыя продажы, сэрвіснае абслугоўванне і падрыхтоўку персаналу.

Развіваюць супрацоўніцтва і навуковыя арганізацыі дзвюх краін. У 2019 году яны на ўмовах сумеснага фінансавання займаліся даследчымі праектамі ў сферах тэхналогіі металаў, парашковай металургіі, генетыкі, агульнай і неарганічнай хіміі.

Беларусь таксама хоча пашырыць пастаўку ў Егіпет прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі. Прычым тут бакі не абмяжоўваюцца пастаўкамі: беларускі бок рыхтуе кадры для дрэваапрацоўчай і мэблевай галіны Егіпта. У 2019 годзе выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта правялі ў Егіпце першыя навучальныя курсы па дызайне і вытворчасці мэблі. Гэтую практыку плануюць працягнуць і ў гэтым годзе.

Сярод іншых праектаў у адукацыі — стварэнне сумеснага інжынернага факультэта сіламі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і Табінскага металургічнага інстытута. У кастрычніку 2019-га ўжо былі набраныя першыя студэнты. Зараз яны вывучаюць рускую мову, а восенню будуць залічаны на першы курс у БНТУ.

Што думае бізнес

Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Каіры праходзіць кантактна-кааперацыйная біржа. Перамовы праводзяць больш за 30 беларускіх і каля 120 егіпецкіх кампаній. Як распавёў журналістам старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, бакі рыхтуюцца заключыць новыя пагадненні і кантракты. «Кампаніі прадстаўляюць розныя сферы, пачынаючы ад машынабудавання, нафтахіміі, тэкстыльнай прамысловасці, харчавання, высокіх тэхналогій», — адзначыў ён.

На думку Уладзіміра Улаховіча, супрацоўніцтва паміж краінамі ў машынабудаванні патрабуе больш дынамічнага развіцця. «Тут трэба надаць патрэбную дынаміку, таму што вельмі сур’ёзны рынак», — падкрэсліў старшыня БелГПП.

Сярод новых ініцыятыў — праект па ачыстцы вады. У егіпецкіх правінцыях гэтая тэма выклікала вялікую цікавасць. Падрабязнасці будуць абмяркоўвацца ў Каіры на беларуска-егіпецкім бізнес-форуме. «Навука — новы напрамак, наша супрацоўніцтва тут развіваецца вельмі інтэнсіўна. Ёсць сур’ёзныя тэхналагічныя нішы, па якіх можна працаваць», — дадаў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, з сумеснай прадукцыяй Беларусь і Егіпет могуць выходзіць на краіны Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу. Менавіта з арыенцірам на гэта трэба развіваць супрацоўніцтва.

Як развіваліся адносіны паміж краінамі

Гэты візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет ўжо трэці за гісторыю двухбаковых адносінаў. Раней кіраўнік дзяржавы наведваў Каір ў 1998 і 2017 гадах. У чэрвені 2019-га адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Егіпта ў Беларусь. У 2015 годзе лідары дзвюх краін правялі сустрэчу на палях Генеральнай асамблеі ААН. Такім чынам, сёння адбылася ўжо чацвёртая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Абдэль Фатахам ас-Сісі.

Таваразварот паміж краінамі у 2019 годзе вырас на 32% да $ 142 млн. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $ 116,5 млн, павялічыўшыся на 40%. За тры гады з часу апошняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Каір Беларусь і Егіпет нагандлявалі больш чым на трэць мільярда долараў.

Інфаграфіка: Беларусь - Егіпет: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.