Вы тут

Былы прэм'ер Аўстраліі назваў прычынай знікнення малайзійскага Boeing 777-200 у 2014 годзе самагубства пілота


Былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Абат заявіў, што прычынай знікнення паветранага судна ў Індыйскім акіяне ў 2014 годзе стала самагубства пілота. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на выданне The Australian.


"Я вельмі выразна разумеў, што вышэйшыя чыны малайзійскага ўрада з самага пачатку думалі, што гэта было самагубства пілота. Я не буду казаць, хто каму і што сказаў, але мне было зусім ясна, што яны цудоўна разумелі, што менавіта гэта і адбылося", - цытуе выданне Абата, які займаў у момант крушэння пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі.

Абат таксама адзначыў, што знікненне 239 чалавек павінна быць дасканала расследавана краінамі, грамадзяне якіх знаходзіліся на борце зніклага лайнера.

Самалёт Boeing 777-200, які належаў авіякампаніі Malaysia Airlines, вылецеў з Куала-Лумпура ў Пекін у ноч з 7 на 8 марта 2014 года і прыкладна праз дзве гадзіны знік з экранаў радараў. На яго борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа.

У студзені 2015 года ўлады Малайзіі прызналі, што самалёт пацярпеў катастрофу, а ўсе, хто быў на яго борце загінулі. Ніякіх слядоў зніклага авіялайнера да гэтага часу не выяўлена.

Па ацэнцы Reuters, пошукі зніклага Boeing 777-200 па стане на 2016 год з'яўляюцца самымі маштабнымі ў гісторыі авіяцыі як па кошту, так і па колькасці прыцягнутых сіл і краін.

Прэв'ю: wikipedia.org

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.