Вы тут

За межамі Млечнага Шляху ўпершыню выявілі малекулярны кісларод


У галактыцы Маркаран 231, размешчанай у паўмільярда светлавых гадоў ад нас, знайшлі аблокі малекулярнага кіслароду - упершыню па-за межамі Млечнага Шляху, піша Naked Science.


Галактыка Маркаран 231 на здымку касмічнага тэлескопа Hubble. Фота:  NASA, ESA, Hubble Heritage Team

У біясферы, часткай якой мы з'яўляемся, кісларод - самы распаўсюджаны (калі лічыць па масе) хімічны элемент. Кара Зямлі складаецца з кіслароду амаль напалову. Нямала яго і ў іншых кутах космасу: па Сусвету кісларод - трэці па распаўсюджанасці элемент, які саступае толькі вадароду (прыкладна ў 70 разоў па масе) і гелbю (у 23 разы).

Нядзіўна, што доўгі час астраномы чакалі, што ў міжзоркавай прасторы малекулярнага кіслароду - таго, якім мы дыхаем - будзе дастаткова. Аднак да гэтага часу ўсе спробы выявіць яго дзе-небудзь за межамі нашай Галактыкі не прыносілі ніякага выніку. Пра першае такое назіранне распавядаецца ў новым артыкуле, апублікаваным у The Astrophysical Journal.

Цзюньчжы Ван (Junzhi Wang) і яго калегі з Шанхайскай астранамічнай абсерваторыі разгледзелі далёкую галактыку Маркаран 231. Яна знаходзіцца ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы, больш чым у 580 мільёнах светлавых гадоў, і лічыцца бліжэйшай галактыкай з квазараў. Двайная звышмасіўная чорная дзірка ў яе актыўным цэнтры паглынае рэчыва так імкліва, што навакольны акрэцыённы дыск пачынае выпускаць яркія і вузканакіраваныя патокі выпраменьвання.

Выкарыстоўваючы радыётэлескопы NOEMA і IRAM 30m, навукоўцы выявілі ў спектры галактыкі, на характэрнай даўжыні хвалі 2,52 міліметра, сляды малекулярнага кіслароду - упершыню за межамі Млечнага Шляху. Мяркуецца, што вялікая частка кіслароду Сусвету замярзае ў форме лёду (атамарнага і воднага) на пылінках міжзоркавага рэчыва. Аднак у такім актыўным рэгіёне, якім з'яўляецца цэнтр Маркаран 231, ідзе бурнае зоркаўтварэньня (яно адбываецца прыкладна ў сотню разоў больш інтэнсіўна, чым у Млечным Шляху), пад выпраменьваннем маладых зорак атамарны кісларод вызваляецца і ўтварае малекулы.

Перш малекулярны кісларод ўдавалася заўважыць толькі ў імглістасці Арыёна (каля 1300 светлавых гадоў ад нас) і Воблака Ро Змеяносца (460 светлавых гадоў) - у межах нашай уласнай Галактыкі. Аднак у Маркаран 231 яго апынулася куды больш, чым у гэтых скопішчах: на два парадкі, калі параўноўваць з туманам Арыёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.