Вы тут

Здзітаўскі сквер на тэрыторыі 500-гадовага храма аб'яўлены помнікам прыроды


Рашэннем Жабінкаўскага райвыканкама статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння атрымаў Здзітаўскі сквер, інфармуе "Вячэрні Брэст".


Гэта ўнікальны куток прыроды на правым беразе Мухаўца, дзе растуць рэдкія "ўзроставыя" асобнікі дуба, алешыны і елі. Ён захаваўся ў першую чаргу дзякуючы таму, што знаходзіцца на тэрыторыі 500-гадовага Свята-Нікіцкага храма. "Драўляная казка Палесся", як называюць гэтую царкву, з'явілася ў далёкім 1502 годзе. Тут на тэрыторыі амаль 6 га праводзілі даследаванні з брэсцкімі студэнтамі і рыхтавалі абгрунтаванне навукоўцы Палескага аграрна-экалагічнага інстытута.

Як лічаць у Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, абвяшчэнне гэтай тэрыторыі батанічным помнікам прыроды будзе спрыяць яе захаванасці. Цяпер, да прыкладу, тут забароненыя ўсялякія рубкі і выпас жывёлы. Рашэнне райвыканкама ўзгоднена з праваслаўным прыходам храма святога велікамучаніка Мікіты г. Жабінка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.