Вы тут

У ЕЭК падтрымалі нулявую мытную пошліну на электрамабілі


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі падтрымала праект рашэння Савета ЕЭК аб усталяванні нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны адзінага мытнага тарыфу ЕАЭС на электрамабілі да канца 2020 года. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.


Гэтая мера будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на тавары, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу фізічнымі асобамі. Як падкрэсліў старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч, гэта будзе спрыяць фармаванню ў ЕАЭС рынку электрамабіляў, развіццю іх вытворчасці і зараднай інфраструктуры. "Для фарміравання рынку электрамабіляў ЕАЭС перш за ўсё апераджальнымі тэмпамі павінна стварацца інфраструктура і зарадныя станцыі. Другое пытанне - вытворчасць уласных электрамабіляў. Тры краіны ўжо актыўна гэтым займаюцца", - адзначыў ён.

Раней у дачыненні да электрамабіляў ужо ўжывалася стаўка ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0% - з верасня 2016 г. па жнівень 2017 года. За гэты час імпарт, да прыкладу, у Беларусь павялічыўся ў фізічным дачыненні амаль у чатыры разы, у вартасным - у восем разоў. Разам з тым аб'ём ўвозу і продажаў электрамабіляў у іншых дзяржавах ЕАЭС паказаў, што прымяненне нулявой стаўкі на працягу менш года не дазволіла дасягнуць запланаваных вынікаў па фарміраванні рынку электрамабіляў. Абмежаваннем стала тое, што мера не дзейнічала ў дачыненні да фізічных асоб.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.