Вы тут

Нацыянальны мастацкі музей знаёміць з жывапісам і графікай Юрыя Хілько


Выстава жывапісу і графікі Юрыя Хілько "Цень ветру" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


У экспазіцыі прадстаўлены каля 50 твораў мастака, створаных на працягу 18 гадоў. Выстава прымеркавана да 60-годдзя аўтара.

Па сваім духу графічныя і жывапісныя работы Юрыя Хілько блізкія да лірычнай абстракцыі, дзе імгненнасць узнікнення вобраза вяршэнствуе над прадуманай пабудовай кампазіцыі. "Прынцып выпадковасці - адзін з ключавых у гісторыі сучаснага мастацтва - мастак асвойвае як метад. Яго кампазіцыі нараджаюцца хутка, спантанна, экспрэсіўна. Аднак гэта - тонкая графічная экспрэсія, дзе прысутнічаюць і лёгкая, амаль алоўкам контурнасць, і складаная каларыстычная нюансіроўка. У сваіх абстрактных кампазіцыях Юрый Хілько часта выкарыстоўвае прыём наслаенняў колеравых плям, дабіваючыся складанай фактуры і ілюзіі глыбіні", - расказалі ў НММ.

Нягледзячы на ўніверсальнасць мовы абстракцыі, у творах Юрыя Хілько адчувальна трывалая сувязь з беларускай культурай: "Прырода, гісторыя, фальклор, ды ўсё, што ёсць і адбываецца і будзе адбывацца ў Беларусі - гэта тое, чым я пастаянна захапляюся", - гаворыць мастак. Ключ да разгадкі і ў назвах яго работ - "Купалле", "Каляда", "На краі Ясельды".

Значнае месца ў творчасці Юрыя Хілько займае кніжная ілюстрацыя. У гэтым відзе графікі мастак праяўляе сябе як умелы майстар тонкага малюнка са скрупулёзнай прапрацоўкай дэталей і фігуратыўных кампазіцый.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да кніг "Поговорки и пословицы - мудрого языка привязки"(2017), "Бежала лисичка возле леса близко" (2018), Міхай Эмінеску "Лучафэрул" (2017).

Юрый Хілько нарадзіўся 13 лютага 1960 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1980 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991-м - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 2007 года ўзначальвае кафедру графікі БДАМ, выкладае. Сярод яго выпускнікоў - многія вядомыя сучасныя беларускія мастакі. З 1993 года - член Беларускага саюза мастакоў. Работы Юрыя Хілько знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў у Мінску, у многіх абласных музейных зборах Беларусі, у калекцыях галерэй і цэнтраў сучаснага мастацтва Расіі, Германіі, Швецыі, Індыі, Італіі, Польшчы, ЗША.

Выстава будзе працаваць па 16 сакавіка.

Прэв'ю: chernomore.bg

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.