Вы тут

28 лютага пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху


Ён адбудзецца пад дэвізам «Скажы абыякавасці не!». Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ў гэты дзень, будуць скіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.


— Як паказвае статыстыка, толькі ў мінулым годзе ў Партызанскім раёне сталіцы здзейснена каля трохсот аварый, вінаватыя ў якіх па тых ці іншых прычынах спадзяваліся застацца беспакаранымі і з’ехалі з месца ДТЗ. Некаторыя гэта зрабілі па сваёй жа няўважлівасці, не заўважыўшы, што зачапілі чужы аўтамабіль, іншыя ж, наадварот, усведамляючы свае супрацьпраўныя дзеянні, спрабавалі схавацца. Апошнія звяртаюцца да розных выкрутаў, каб пазбегнуць адказнасці: рамантуюць пашкоджаныя ў выніку дарожнай аварыі аўтамабілі, спрабуюць іх схаваць, а самі парушальнікі часова пражываюць у сваіх сяброў і знаёмых. Аднак у большасці выпадкаў гэта іх не ратуе, — паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Паводле яе слоў, інцыдэнты, калі ўсе абставіны здарэння не ўдаецца вызначыць па гарачых слядах, адзінкавыя. Для ўстанаўлення вінаватага на месцы ДТЗ праводзіцца комплекс спецыяльных вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на высвятленне інфармацыі аб аўтамабілі і кіроўцу, абследуецца тэрыторыя, прылеглая да месца здарэння, устанаўліваюцца і апытваюцца відавочцы. Актыўна выкарыстоўваюцца сродкі масавай інфармацыі, па якіх перадаюцца дадзеныя для далейшага расследавання. І, як правіла, праз некаторы час сабраная, часцяком па драбках, інфармацыя дазваляе выйсці на след уцекача.

У дачыненні да асоб, якія ўцяклі з месца ДТЗ, можа прымяняцца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Так, Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў. Калі ж кіроўца заведама пакінуў пацярпелага ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, ён панясе крымінальную адказнасць. Мерай пакарання за такое дзеянне з’яўляецца арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам.

У сваю чаргу, Правіламі дарожнага руху прадугледжаны выключэнні, калі можна пакінуць месца ДТЗ. Так, калі ёсць пацярпелыя ў выніку дарожна-транспартнага здарэння і ім немагчыма аказаць неабходную дапамогу, або адсутнічае магчымасць выклікаць хуткую дапамогу альбо адправіць іх у бліжэйшую бальніцу, кіроўца можа пакінуць месца аварыі для выратавання жыцця і здароўя пацярпелага, папярэдне зафіксаваўшы ў прысутнасці відавочцаў становішча свайго аўтамабіля, сляды і прадметы, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.