Вы тут

У Беларусі стартаваў Адзіны Дзень бяспекі


З 20 лютага па 1 сакавіка ў краіне будзе праходзіць Адзіны Дзень бяспекі.У рамках мерапрыемства запланаваны вучэнні, трэніроўкі і акцыі. Асноўная мэта - прыцягненне ўвагі да праблемы зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын. 


У галоўным упраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі МУС распавялі, што намаганні супрацоўнікі міліцыі будуць скіраваны на прафілактычную работу са шматдзетнымі сем'ямі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі, а таксама тымі, якія пражываюць па суседстве з асобамі, што злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Акрамя таго, у працоўных калектывах плануецца правесці выступленні і гутаркі, ва ўстановах адукацыі - урокі бяспекі, квэсты, інтэлектуальныя гульні, кіналекторыі. У райаддзелах запланаваны дні адкрытых дзвярэй, дэманстрацыя спецтэхнікі і ўзбраення.

На працягу 11 дзён асаблівая ўвага будзе нададзена рабоце назіральных камісій, у якія ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, падраздзяленняў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, медыкі, педагогі, сацработнікі і супрацоўнікі грамадскіх структур.

Намаганні ўсіх зацікаўленых скіраваны на забеспячэнне бяспечных умоў пражывання насельніцтва і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Вынікі акцыі дапамогуць правесці дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, удакладніць рашэнні па рэалізацыі мерапрыемстваў, скіраваных на іх папярэджанне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: gazeta-horoshevo-mnevniki.info

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.