Вы тут

Грушаўскі сквер пакінуць у нязменным выглядзе


Такое рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы пасля дасканалага вывучэння сітуацыі. Сутнасць праблемы была ў наступным: зялёная зона апынулася літаральна ў коле новабудоўляў, якое працягвала сціскацца вакол «лёгкіх раёна». І мясцовыя жыхары справядліва сталі выказваць абурэнне дзеяннямі забудоўшчыка. У хуткім часе зялёная тэма стала прадметам вывучэння на самым высокім узроўні.


Крыху нагадаем перадгісторыю супрацьстаяння. У 2017 годзе забудоўшчык ТАА «Датч Стар» атрымаў дазвол на дабудоўванне яшчэ двух секцый комплекса «Гранд Хаўс». Для гэтага яму выдзелілі тэрыторыю, дзе раней размяшчаліся баракі, а таксама зялёную зону, што прымыкае да сквера, якую забудоўшчык абяцаў акультурыць. А да гэтага тут часова размясцілася паркоўка. Каменем спатыкнення стала пытанне змены плошчы сквера. Жыхары справядліва выступілі супраць вырубкі дрэў у сваім улюбёным месцы для адпачынку і прагулак.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, якая таксама з'яўляецца ўпаўнаважанай па горадзе Мінску, глыбока вывучыла сутнасць праблемнага пытання, сустрэлася з раённай уладай, забудоўшчыкамі, мясцовымі жыхарамі, уважліва выслухала ўсе пункты гледжання і аргументы бакоў.

«Я паведаміла кіраўніку дзяржавы, як развіваецца сітуацыя, і ён прыняў рашэнне, што Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Забудова і добраўпарадкаванне будуць весціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў», — цытуе Наталлю Качанаву тэлеграм-канал «Пул Першага».

Між іншым, трэба адзначыць, што Прэзідэнт звяртае вялікую ўвагу на пытанні экалогіі. Асабліва актуальная гэтая тэма для Мінска: мегаполіс не шкадуе зялёныя лапікі — зямля і «квадраты» на іх даражэйшыя за дрэвы... У такое становішча трапіў і Грушаўскі сквер, якому каля 90 гадоў.

Кропка ў гэтым пытанні пастаўлена на самым высокім узроўні. Пасля даклада Наталлі Качанавай Прэзідэнт напісаў рэзалюцыю: «Будаваць так, каб сквер не пацярпеў». Такім чынам, людзей пачулі, рашэнне кіраўніком дзяржавы прынятае.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: «Будаваць так, каб сквер не пацярпеў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».