Вы тут

17 званкоў прыняла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч


Сямнаццаць званкоў прыняла падчас правядзення суботняй прамой лініі старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. Большая частка з тых, хто дазваніўся, — жыхары Гомеля. Але ж выйшлі на сувязь і грамадзяне з Гомельскага раёна, Мазыра, Жлобіна і Мінска. Тэматыка зваротаў была традыцыйная: праблемы ЖКГ, сацыяльнае абслугоўванне, асабістыя просьбы і прапановы.


Адразу некалькі званкоў ад жыхароў абласнога цэнтра і Гомельскага раёна датычыліся дрэннага стану дарог. Скардзіліся людзі і на неналежнае асвятленне вуліц. Жыхары аднаго з жылых дамоў у Савецкім раёне Гомеля папрасілі дапамагчы разабрацца, чаму дагэтуль не праведзены рамонт дахаў, якія працякаюць. Паступілі звароты па застарэлых зямельных спрэчках — калі ёсць рашэнне суда, але адзін з бакоў не згодны з яго вынікам. Жыхары Навабеліцкага раёна абласнога цэнтра папрасілі адзначыць, што маюць калектыўны зварот у сувязі з дрэннай, на іх думку, арганізацыяй гандлёвых паслуг — звярнулі ўвагу на павелічэнне колькасці магазінаў сэканд-хэнд і касметычных крам, у той час калі адчуваецца недахоп фірменных гандлёвых пунктаў з харчовымі таварамі. Некалькі паведамленняў, якія старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў узяла на кантроль, датычыліся выплаты заробку выхавацелю дзіцячага садка са Жлобіна і аказання матэрыяльнай дапамогі інваліду першай групы з Гомеля. Выслухаўшы скаргу жыхаркі Мазыра наконт скасавання кантракта па месцы работы шмат гадоў таму, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў параіла звярнуцца па кансультацыю ў абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Дазваніўся на гарачую лінію і жыхар Мінска, які агучыў сваю бізнес-ідэю: абмежаваць выкарыстанне на тэрыторыі рэгіёна паралонавых матрацаў, а купляць яго прадукцыю, якая больш адпавядае сучасным тэхналогіям.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Штодзённы клопат

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?