Вы тут

V Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка


Штогод саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Дэпартамента па прадпрымальніцтве, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальных бізнес-асацыяцый праводзіць Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Гэта вельмі значная падзея ў эканамічным і грамадскім жыцці краіны.


У праграму тыдня ўвойдуць семінары, канферэнцыі, выступленні топ-менеджараў і бізнес-лідараў краіны, сустрэчы бізнесу і ўлады, правядзенне пасяджэнняў саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, а таксама панэльныя дыскусіі і круглыя сталы, удзельнікі якіх разгледзяць актуальныя пытанні і прыярытэтныя кірункі развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў краіне.

У рамках Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які пройдзе з 24 лютага да 1 сакавіка, ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць праведзены акцыі з выступленнямі ўласнікаў бізнесу перад навучэнцамі і студэнтамі, а таксама наведванне пачынаючымі прадпрымальнікамі офісаў, прадпрыемстваў сфер вытворчасці і паслуг, бізнес-інкубатараў і тэхнапаркаў.

Падчас форуму пройдуць міжнародны семінар «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: новыя выклікі», канферэнцыя, прысвечаная развіццю сельскіх тэрыторый у Беларусі, а таксама другі форум «ІT-краіна, лічбавізацыя і аддаленая работа — вядучыя тэндэнцыі развіцця эканомікі. Роля бізнесу і дзяржавы ў гэтых працэсах». Адным з найважнейшых мерапрыемстваў стане другі рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка». Ён адбудзецца 26 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы.

У працы форуму возьмуць удзел прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў краіны, кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх, рэгіянальных і галіновых аб'яднанняў прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, пераможцы Нацыянальнага, рэгіянальных і міжнародных конкурсаў у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Таксама ў форуме паўдзельнічае дэлегацыя агульнарасійскага грамадскага аб'яднання «Дзелавая Расія» на чале з яго прэзідэнтам Паўлам Цітовым. Падчас мерапрыемства чакаецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва і гэтым найбуйнейшым у Расіі аб'яднаннем несыравіннага бізнесу, прадстаўленым у 82 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Запланавана рэалізацыя шэрагу сумесных дзелавых праектаў.

Запрошаны прадстаўнікі еўрапейскага і кітайскага бізнесу.

Старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін лічыць, што бізнес-клімат у краіне развіваецца. «Аднак развіваецца ён не заўсёды паслядоўна: нешта палепшыцца, нешта пагоршыцца. Мы б хацелі больш дынамікі ў станоўчым развіцці. Па індывідуальных прадпрымальніках, па суб'ектах гаспадарання, па самазанятасці, па рамесніках і па агра-, экатурызме колькасць удзельнікаў расце», — адзначыў старшыня канфедэрацыі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: kupit-krohe.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.