Вы тут

Культурная сталіца Беларусі 2020 года атрымала свой лагатып


У цэнтры эмблемы — выява замка, а дакладней, дзве яго вежы. З левага боку размешчаны герб горада, а ўнізе белы, нібы павуцінка, ручнік. Каляровы малюнак суправаджаецца надпісамі: «Ліда. 2020. Культурная сталіца Беларусі».


Як расказалі ў аддзеле культуры Лідскага райвыканкама, лагатып створаны самімі лідчанамі. Многія ўстановы ўносілі свае прапановы ў конкурсны адбор. У выніку быў зацверджаны лагатып, які прадстаўляе некалькі адметнасцяў горада. Па-першае, гэта славуты Лідскі замак.

На другой выяве герб горада, на якім залаты леў суседнічае з залатымі ключамі. Дарэчы, сімвал Ліды — адзін з найстарэйшых у Беларусі. Не абышлі дызайнеры і такую асаблівасць горада, як ручнік з элементамі белаўзорчатага ткацтва. Мясцовыя майстры ўзнавілі старажытны від ткацтва, некалькі гадоў таму ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Ці застанецца лагатып культурнай сталіцы 2020 года і надалей гарадскім брэндам, пакуль невядома. Затое дакладна вызначана, як ён будзе працаваць сёлета. Лагатып з'явіцца на сувенірнай і друкаванай прадукцыі, на афішах і ў турыстычных даведніках. Ён будзе суправаджаць усе культурныя святы і мерапрыемствы ў горадзе. Лагатып урачыста прадстаўлены на святочнай цырымоніі адкрыцця акцыі «Ліда — культурная сталіца Беларусі» 21 лютага. Увогуле, сёлета ў рамках акцыі плануецца правядзенне больш чым трох тысяч мерапрыемстваў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Лідскі замак, герб і ручнік...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.