Вы тут

Адзначаем Дзень роднай мовы


Міжнародны дзень роднай мовы — цудоўная нагода чарговы раз парадаваць блізкіх людзей. Зрабіць прыемны сюрпрыз: завітаць у госці з гарбатай і салодзенькім, падараваць мілы сувенір альбо разам схадзіць на шпацыр, пасядзець у кавярні. І каб свята стала для вас больш тэматычным, прапаноўваем ідэі, як зрабіць гэта выключна па-беларуску. 


Не з пустымі ж рукамі!

Калі вы вырашылі наведаць чалавека, перш-наперш завітайце ў любімую краму. Там можна знайсці тавары па-беларуску. Потым прапануйце сябру зладзіць крутую чайную вечарынку. «Жаўнерык і красачка», «Палескі Рабінзон», «Далікатны дрывасек» з радасцю далучацца да вашай сустрэчы і падораць «Дзевяць глыткоў цішыні».

Гарбату можна замовіць на сайце мануфактуры «Pi i Mar».

Хто б мог падумаць — сапраўдныя журавіны ў лютым! Аднак менавіта яны будуць смачным дапаўненнем да духмянага напою. На ваш густ: з міндалём, фундуком ці арахісам. Але калі вы не аматар арэхаў, набывайце ягады ў цукры, каб падсаладзіць сабе не толькі гарбату, але і жыццё.

А вось сябру-замежніку можна перадаць прывітанне з нашай краіны. Зефір — адметны беларускі пачастунак.

Шукайце пачастункі ў крамах і гіпермаркетах вашага горада.


Падарункі

Адзенне

Калі вы задумаліся над больш грунтоўным віншаваннем, раім завітаць у беларускія крамы. Напрыклад, брэнд Kupalinka прапаноўвае ўласную, а галоўнае, недарагую калекцыю для тых, хто бязмежна любіць Беларусь. Старажытныя ўзоры сагрэюць сэрца нават у самыя халодныя часіны.

Прыгожай абноўкай можна парадаваць і самых маленькіх беларусікаў.


Сувеніры

Нікому не перашкодзіць мець пад рукой блакнот і ручку для занатоўвання задач і планаў, свежых ідэй, кулінарных рэцэптаў...

Кубак — банальна? А такі?

Такія сувеніры прапаноўвае крама падарункаў «BK Juniors», што месціцца ў Dana Mall.


Упрыгажэнні

Шыкоўная, непаўторная, аўтэнтычная біжутэрыя ад этнакрамы ragna.by дакладна разнастаіць вашы набыткі.

А сподачкі ўпрыгожаць інтэр'ер жылля.

Фота з сайта ragna.by.


Паслугі

У любы дзень у салоне прыгажосці «Фабрыка Мрояў» вас могуць абслужыць па-беларуску. Для гэтага дастаткова ўдакладніць прозвішча майстра і запісацца менавіта да яго. А сёння там акцыя — зніжка ў 10 % для тых, хто размаўляе на беларускай мове.


Кветкі

Якое жыццё — без кветак? Яны ўпрыгожваюць людзей, абстаноўку ды і проста радуюць навакольных. Набудзьце прыгожы букет і не забудзьце пакласці картку са словамі пяшчоты, любові і павагі на роднай мове. 


На памяць

Праводзіць дні, асабліва святочныя, з роднымі людзьмі — неабходна і важна. Вы можаце выбрацца на шпацыр, схадзіць на шопінг, у кавярню. І каб сустрэча атрымалася незабыўнай — сфатаграфавацца на памяць. Фотазоны ў Dana Mall не толькі даюць магчымасць захаваць успаміны, але і паглыбляюць у фантастычную атмасферу ўтульнасці і любові.

Юлія АДАМОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.