Вы тут

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі двух грамадзян Камеруна з чужымі пашпартамі


19 лютага ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт "Мінск" пры афармленні рэйса са Стамбула пагранічнікі затрымалі двух грамадзян з чужымі дакументамі. Жанчына прад'явіла для праверкі пашпарт на імя грамадзянкі Вялікабрытаніі, мужчына - грамадзяніна Францыі, гаворыцца на сайце Дзяржпагранкамітэта.


Са слоў затрыманых, яны накіроўваліся для навучання ў адной з ВНУ Беларусі.

Падчас разбору ў абодвух парушальнікаў 1984 гадоў нараджэння знайшліся сапраўдныя нацыянальныя пашпарты Камеруна. Акрамя таго, у мужчыны выявілі 70 купюр наміналам 100 долараў ЗША, якія, як мяркуецца, з'яўляюцца падробленымі.

Замежнікі затрыманыя. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Купюры забраныя для правядзення экспертызы.

Прэв'ю: gpk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».