Вы тут

"Гомсельмаш" прадставіць свой патэнцыял на аграрным форуме ва Узбекістане


ААТ "Гомсельмаш" прадставіць свой патэнцыял на беларуска-ўзбекскім аграрным форуме, які пройдзе 25-26 лютага ў Ташкенце (Узбекістан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Прадстаўнікі ААТ увойдуць у склад беларускай дэлегацыі. "Нягледзячы на тое, што асноўны акцэнт аграфоруму арганізатары зрабілі на харчовую прамысловасць, вытворцы тэхнікі таксама змогуць расказаць аб сваёй прадукцыі. "Гомсельмаш" гэта зробіць з дапамогай рэкламнай інфармацыі і відэафільма", - адзначылі на прадпрыемстве.

Развівае холдынг і супрацоўніцтва з партнёрамі з Узбекістана. Намеснік дырэктара цэнтра продажу і сэрвісу - начальнік упраўлення продажаў (Сярэдняя Азія і Закаўказзе) Віталь Жэшка нагадаў, што восенню 2019 года падпісана пагадненне паміж "Гомсельмашам" і Ташкенцкім заводам сельскагаспадарчай тэхнікі. Дакумент прадугледжвае стварэнне ў сталіцы Узбекістана зборачнай вытворчасці камбайнаў. "Першымі ластаўкамі ў гэтым напрамку ў бягучым годзе стануць машынакамплекты К-Г-6 і КДП-3000, якія мы павінны адгрузіць у сакавіку", - сказаў Віталь Жэшка.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Сёння вытворца выпускае збожжаўборачныя, кормаўборачныя, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».