05 снежня, субота

Вы тут

Расія гатова захаваць фінансавы ўзровень Беларусі па нафце мінулага года


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з расійскім калегам пастаўкі нафты.


Тэлефонная размова адбылася сёння. Аб гэтым распавёў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым.

«Вы ведаеце, што ў нас часам узнікаюць спрэчкі па асобных пытаннях, і вось ён унёс прапанову, каб мы над ёй падумалі, у тым ліку па пастаўках нафты ў Беларусь. Гэта нечаканая была прапанова, мы, канечне, спрабуем пралічыць гэтую прапанову, але гэта, мабыць, не мае значэння — бо тавар расійскі. Расія можа прадаваць яго па справядлівых коштах, не па справядлівых, таму што манапаліст — мы ні ад каго больш нафту не атрымліваем. Не атрымлівалі. Тое самае і па газу», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Прэзідэнта, Уладзімір Пуцін прапанаваў формулу для разліку, колькі Беларусь сёлета патраціць ад змяншэння мытнай пошліны.

«Калі мы летась ад пошліны атрымлівалі мільярд долараў, дапусцім, а сёлета за кошт зніжэння атрымаем, дапусцім, сямсот мільёнаў долараў — ён сказаў: „Мы трыста мільёнаў долараў кампенсуем у тым ліку за кошт прэмій кампаніям“. Такая прапанова. Ну гэта хоць які шлях да развязцы тых спрэчак. Па нафце пытанне стаіць так, што Расія гатова нам захаваць фінансавы ўзровень па нафце мінулага года. Ну хоць які рух наперад», — сказаў Прэзідэнт.

«Прасілі, каб мы гандлявалі па сусветным кошце нафту, але кампаніі на гэта не згаджаліся. Да сусветнага кошту яны яшчэ прасілі дадаць дванаццаць долараў прэміі, таму што ў нас, ці бачыце, маржынальныя рынкі Еўропы, Украіны, Беларусі і гэтак далей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Але, мяркуе ён, гэта і ёсць перавага Беларусі, у той час як перавага Расіі — наяўнасць нафты.

Прэзідэнт даручыў прэм’ер-міністру Сяргею Румасу разлічыць прапанову, каб нарэшце прыйсці да нейкага пагаднення.


Беларусь і Расія разглядаюць сумеснае будаўніцтва АЭС у Егіпце

«Расія, відаць, чатыры блокі атамнай электрастанцыі будзе будаваць у Егіпце. Да радасці ці да жалю, у Расіі будаўнікоў ужо не засталося высакакласных, „Расатам“ вельмі задаволеныя нашымі будаўнікамі. І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва — гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі, каб мы досвед атрымалі будаўніцтва (разам з расіянамі па ўсім свеце будавалі атамныя станцыі). Таму мы абмеркавалі з ім падрабязна гэтую сумесную праграму», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.


Беларусь гатова дапамагчы Расіі завяршыць будаўніцтва касмадрома «Усходні»

Беларускі прэзідэнт расказаў расійскаму калегу аб сустрэчы з генеральным дырэктарам «Раскосмасу» Дзмітрыем Рагозіным наконт будаўніцтва касмадрома «Усходні».

«Кажу прэзідэнту: гэта твая будоўля, кантралюеш пастаянна, так што наш міністр туды з Рагозіным паляцелі, і „Усходні“, канешне, трэба аператыўна дабудоўваць. І Дзмітрый Рагозін, будучы тут, вельмі мяне прасіў, каб мы дапамаглі спецыялістамі. Наша перавага — у тым, што мы не разбурылі з савецкіх часоў створаныя буйныя будаўнічыя кампаніі, так званыя „трэсты“. Мы іх захавалі, і гэта нас ратуе. І зараз, калі мы дамовімся па „Усходнім“, мы кінем туды два-тры трэсты, якія могуць працаваць „пад ключ“: жыллё, прамысловыя аб’екты», — распавёў кіраўнік дзяржавы.


Лукашэнка: Я ўдзячны Пуціну, што ён хоць якія прапановы ўнёс па крэдытных пагадненнях будаўніцтва БелАЭС

Закрануўшы тэму Беларускай атамнай станцыі, прэзідэнты падчас размовы прыйшлі да высновы, што гэта будзе найлепшая станцыя.

«Найлепшая, якую мы з расіянамі пабудуем. І па такім тыпе расіяне будуць будаваць ва ўсім свеце, і мы будзем падстаўляць плячо, дзе трэба», — канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанне крэдытных пагадненняў і абавязацельстваў, працэнтных ставак.

«Я ўдзячны Прэзідэнту Пуціну, што ён пазваніў і хоць якія прапановы ўнёс для таго, каб мы маглі спакойна працаваць і не торгаліся ў розныя бакі», — падвёў вынік Аляксандр Лукашэнка.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.