Вы тут

Беларусь гатова дапамагчы Расіі завяршыць будаўніцтва касмадрома "Усходні"


Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.


Аб гэтым распавёў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым.

Беларускі прэзідэнт расказаў расійскаму калегу аб сустрэчы з генеральным дырэктарам "Раскосмасу" Дзмітрыем Рагозіным наконт будаўніцтва касмадрома "Усходні".

"Кажу прэзідэнту: гэта твая будоўля, кантралюеш пастаянна, так што наш міністр туды з Рагозіным паляцелі, і "Усходні", канешне, трэба аператыўна дабудоўваць. І Дзмітрый Рагозін, будучы тут, вельмі мяне прасіў, каб мы дапамаглі спецыялістамі. Наша перавага — у тым, што мы не разбурылі з савецкіх часоў створаныя буйныя будаўнічыя кампаніі, так званыя "трэсты". Мы іх захавалі, і гэта нас ратуе. І зараз, калі мы дамовімся па "Усходнім", мы кінем туды два-тры трэсты, якія могуць працаваць "пад ключ": жыллё, прамысловыя аб'екты", — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Прэв'ю: rbc.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».