Вы тут

Лукашэнка: Я ўдзячны Пуціну, што ён хоць якія прапановы ўнёс па крэдытных пагадненнях будаўніцтва БелАЭС


Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.


Аб гэтым распавёў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым.

Закрануўшы тэму Беларускай атамнай станцыі, прэзідэнты падчас размовы прыйшлі да высновы, што гэта будзе найлепшая станцыя.

"Найлепшая, якую мы з расіянамі пабудуем. І па такім тыпе расіяне будуць будаваць ва ўсім свеце, і мы будзем падстаўляць плячо, дзе трэба", — канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанне крэдытных пагадненняў і абавязацельстваў, працэнтных ставак.

"Я ўдзячны Прэзідэнту Пуціну, што ён пазваніў і хоць якія прапановы ўнёс для таго, каб мы маглі спакойна працаваць і не торгаліся ў розныя бакі", — падвёў вынік Аляксандр Лукашэнка.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: vnnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».