Вы тут

Расія прапанавала Беларусі зніжаць прэмію ў кошце нафты на $2 у год


Расійскі бок прапанаваў Беларусі зніжаць прэміі па цэнах на нафту, якая пастаўляецца, прыкладна на $2 за 1 т кожны год, гэта значыць прапарцыйна зніжэнню экспартнай пошліны. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, паведамілі РБК у прэс-службе ведамства.


"Прапанаваны падыход, які ўлічвае зніжэнне экспартнай пошліны. <...> Гэта дасць магчымасць часткова кампенсаваць эфект ад змяншэння экспартнай пошліны", - сказаў Новак, дадаўшы, што Мінск ужо ведае аб гэтым.

У пятніцу, 21 лютага, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка расказаў пра "нечаканую прапанову" прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па нафце. Паводле яго слоў, Пуцін прапанаваў выплаціць Мінску кампенсацыю ў памеры да $300 млн за страты, якія Мінск панёс з-за падатковага манеўру. Страты Беларусі ад падатковага манеўру ў 2020 годзе прэзідэнт ацаніў у $420-430 млн пры аб'ёмах пастаўкі расійскай нафты ў 24 млн т штогод. "Пуцін прапанаваў, што гэтыя грошы яны Беларусі кампенсуюць. Ён прызнаў, што гэта справядліва", - заявіў Лукашэнка.

Увосень у Мінфіне Беларусі страты ацэньваліся ў $400 млн. "$800 млн з улікам страт у 2019 годзе. Гэта сумарна для эканомікі - па $400 млн у 2019 годзе і 2020 годзе", - удакладнялі ў ведамстве. Лукашэнка раней казаў, што ў выпадку, калі Мінск не атрымае кампенсацыю за падатковы манеўр, Расія пазбавіцца свайго саюзніка на заходнім напрамку.

Расійска-беларуская дамова аб пастаўках нафты скончылася 1 студзеня, бакі вядуць перамовы аб новым пагадненні са снежня мінулага года, аднак да гэтага часу не прыйшлі да кансенсусу. Пасля некалькіх няўдалых перамоваў з Пуціным Лукашэнка даручыў шукаць альтэрнатыву расійскай сыравіне ва Украіне, у Польшчы і Казахстане. Таксама Мінск прыступіў да перамоваў аб пастаўках сыравіны з ЗША, Саудаўскай Аравіі і ААЭ.

Паводле слоў Лукашэнкі, Расія павінна пастаўляць па 2 млн т нафты ў месяц, аднак у студзені беларускі бок атрымаў толькі 500 тыс. т. Акрамя таго, як удакладніў прэзідэнт Беларусі, Расія не кампенсавала Мінску страты ад забруджвання хларыдамі трубаправода "Дружба", з- за якіх пацярпеў Мазырскі НПЗ. Ён таксама прыгразіў пачаць адбор транзітнай нафты, прапампоўванай з Расіі праз тэрыторыю Беларусі ў Еўропу па "Дружбе".

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.