Вы тут

Эканамічны студэнцкі форум пройдзе ў БДУ


VI Еўразійскі навукова-практычны студэнцкі форум "Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030” пачне сваю працу 25 лютага.


Адкрые тэматычную праграму конкурс вучняў выпускных класаў школ “Фінансавая і лічбавая адукаванасць пакалення Z”. Яго ўдзельнікамі стануць 10 каманд старшакласнікаў з Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Школьнікам трэба будзе вырашыць фінансава-эканамічную крыжаванку і тэст, а таксама пазмагацца ў інтэлектуальным біятлоне. Пераможцы атрымаюць сертыфікаты і памятныя прызы.

Працягне цыкл мерапрыемстваў 28 лютага Алімпіяда па аналітычнай эканоміцы і прагназаванню. У фінальным паядынку выступяць 11 зборных: БДУ, БДЭУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя М.В. Ламаносава, Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Арэнбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі”, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Обнінскага інстытута атамнай энергетыкі. БДУ будзе прадстаўляць каманда эканамічнага факультэта “Random error”. Студэнты выканаюць задачы з вобласці эканомікі з выкарыстаннем камп'ютарных праграм, публічна прадставяць вынікі даследавання, праведзенага ў завочным туры.

У рамках форуму 28 лютага таксама пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя "Тэндэнцыі эканамічнага развіцця ў XXI стагоддзя". У яе рабоце прымуць удзел навукоўцы, дактаранты, аспіранты, магістранты, спецыялісты эканамічных падраздзяленняў прадпрыемстваў, арганізацый, органаў дзяржаўнай улады і іншыя. Падчас секцый і пленарных пасяджэнняў даследчыкі ў вобласці экномікі прэзентуюць свае праекты, абмяняюцца меркаваннямі па праблемных пытаннях заяўленай тэматыкі. Па выніках канферэнцыі буудзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў. Арганізатарам форуму выступае эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.