Вы тут

Удзельнік дыверсійна-разведвальнай групы «Джэк»: Подзвігі ў нас былі кожны дзень


Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт. Запрошаны на яго былі як дзеючыя афіцэры, так і ветэраны, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых сілавых структур.


Фота БЕЛТА

— Патрыятызм беларускага народа — гэта наш нацыянальны здабытак, — адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін перад пачаткам мерапрыемства. — У Беларусі няма ніводнай сям’і, чыя гісторыя не была б звязана з абаронай Айчыны. Мы ганарымся ратнай працай ваяроў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне бяспекі дзяржавы, і подзвігам воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму.

Зараз жа наша краіна па праве з’яўляецца донарам бяспекі, што прызнана міжнароднай супольнасцю. Але, на жаль, зараз у нашым рэгіёне відавочны буйны палітычны і эканамічны заказ на эскалацыю напружанасці. Мае месца рост ваеннай небяспекі, у тым ліку для нашай краіны. У такіх умовах у Беларусі ёсць свае здабыткі. У нас Узброеныя Сілы, якія адпавядаюць выклікам новага стагоддзя. Створаны ўсе сістэмы, неабходныя для іх функцыянавання і выканання неабходных задач. А мір і стабільнасць будуць забяспечаны і надалей.

...Адзін з запрошаных на свята — легендарны Генадзь Юшкевіч, апошні ўдзельнік славутай разведвальнай групы «Джэк». Нядаўна яму споўнілася 92 гады. Генадзь Уладзіміравіч сустрэў вайну 13-гадовым хлопчыкам у Мінску. Яго маці была асабістым сакратаром наркама асветы БССР. У падпольным Мінску яна арганізоўвала патрыятычныя групы. Увосень 1941-га яе схапілі немцы прама пасярод вуліцы і забілі напрыканцы кастрычніка.

Хлопчык трапіў у дзіцячы дом, адкуль неўзабаве ўцёк пры дапамозе выхавацельніцы. Спярша хаваўся ў сваякоў суседзяў у вёсцы Сеніца пад Мінскам, пасля перабраўся адтуль у Дзяржынскі раён. Там ён трапіў да партызан і стаў ваенным разведчыкам у складзе дыверсійна-выведвальнай групы «Чайка». У 1944-м годзе хлопца ледзь не адправілі на курсы кінамеханікаў з-за таго, што ён быў непаўнагадовы. Але па дарозе ён выпадкова сустрэў грузавік, у якім ехалі яго баявыя таварышы па групе «Чайка» і так з імі і застаўся. А напрыканцы ліпеня 1944-га года была створана дыверсіна-разведвальная група «Джэк», якой належала працаваць у тыле немцаў ва Усходняй Прусіі.

— Там кожны дзень былі подзвігі, - згадвае Генадзь Юшкевіч. — На тыдні разы тры былі сутыкненні. Радыёстанцыю пеленгавалі і тут жа ладзілі аблаву... І на нас моцна палявалі. У верасні 1944-га было цёпла. У адзін дзень вельмі хацелася спаць. Я з сябе зняў аўтамат і падпёр падбародак полымягасільнікам, каб не праваліцца ў дрымоту канчаткова. Раптам з боку свайго паплечніка Івана Аўчарова, з якім мы адпачывалі разам, чую каманду «Хэндэ хох!» Паварочваюся, бачу — Іван стаіць у поўны рост, аўтамат ляжыць ля ног, а праз дарогу стаяць трое. У аднаго — нямецкі кулямёт, у другога — аўтамат. У мяне тут жа прамільгнула думка: чаму яны носяць пілотку папярок галавы? У нас так ніхто не ходзіць. І тут жа дайшло — гэта немцы! Не сваім голасам зароў — «Gewehr ab!» — гэта значыць, зброю да нагі. Немцы падумалі, што гэта свае, і каманду выканалі. Ну а далей... Што казаць далей? Выбару не было...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».