Вы тут

«Разумны кошык» пакіне крамы без чэргаў, касіраў і прадаўцоў


Апошняя распрацоўка навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі — RFID-комплекс. Ён забяспечвае патрэбныя параметры «разумнага кошыку» — камфорт-сэрвісу, які пакажа назву і кошт тавара, «назаве» дакладную суму для аплаты і разлічыць пакупніка. Прысутнасць прадаўца пры гэтым не патрабуецца.


У аснове распрацоўкі — тэхналогія радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID). Яна лічыцца базавай тэхналогіяй у канцэпцыі «Інтэрнэт рэчаў». Кожны аб’ект, няхай гэта будзе тавар на паліцы ў магазіне або ў складскім памяшканні, маркіруецца лічбавым кодам — ​​радыёчастотнай пазнакай. У кожнай з іх — антэна з убудаваным мініяцюрным чыпам. У яго памяць можна запісаць не толькі інфармацыю аб тавары, але і з вонкавых датчыкаў. Гэта дазваляе адсачыць ланцужок паставак, а таксама асноўныя параметры асяроддзя, у якім знаходзіўся прадукт, і устанавіць, дзе і чаму пагоршылася яго якасць.

— Асноўная складанасць заключаецца не ў тым, каб устанавіць пазнаку, — тлумачыць дацэнт кафедры інфармацыйных радыётэхналогій БДУІР Валерый Кірыльчук. — Для эфектыўнага «счытвання» дадзеных яна павінна «падысці» да канкрэтнага тавару ў канкрэтных умовах. Значыць, яе трэба правільна выбраць і ўсталяваць з улікам параметраў маркіраваных тавараў і навакольнага асяроддзя.

RFID-комплекс — абсталяванне для даследавання асноўных параметраў пазнак і прылад счытвання. Распрацоўка павышае эфектыўнасць іх працы ў складаных умовах навакольнага асяроддзя.

— Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца пазнака — у партманэ ў вашай кішэні ці ў галоўцы спакаванага сыру ў кошыку — пры неабходнасці яна павінна быць беспамылкова прачытана, а ў астатні час надзейна схавана і абаронена, — падкрэслівае вядучы інжынер кафедры інфармацыйных радыётэхналогій БДУІР Ігар Кіжлай,

У планах навукоўцаў універсітэта — адкрыць сертыфікаваную лабараторыю для даследавання і выпрабавання не толькі прылад RFID-сістэм, але і кампанентаў бесправадных сэнсарным сетак.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.