Трыумфам кітайскіх лыжных акрабатак завяршыліся старты па сінхронных скачках сярод жанчын, якія ўваходзяць у праграму этапу Кубка свету па фрыстайле, які 22-23 лютага праходзіць у Мінску, паведамляе БелТА.
Першае месца заняў дуэт з Паднябеснай Сю Менгтао і Фаню Конг. Іх выніковая адзнака 87,51 бала. На другой пазіцыі завяршылі старты ў спарткомплексе пад Мінскам іх суайчынніцы Ксю Нуо і Ксю Сікун (76,92). Трэцяе месца занялі ўкраінкі Анастасія Навасад і Надзея Махнацкая (72,58).
Усяго ўзнагароды этапу Кубка свету па фрыстайле ў "Раўбічах" акрамя гаспадароў спаборніцтваў аспрэчвалі атлеты з Аўстраліі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.