Вы тут

Чатыры правінцыі КНР панізілі ўзровень пагрозы распаўсюджвання каранавіруса


Чатыры кітайскія правінцыі абвясцілі аб зніжэнні ўзроўню пагрозы захворвання каранавірусам, паведамляе РБК.


Правінцыі Юньнань і Гуйчжоу знізілі ўзровень небяспекі з першага (найвышэйшага) ўзроўню да трэцяга, Гуаньдун і Шаньсі з першага да другога.

Раней аб зніжэнні ўзроўню небяспекі заявілі медыцынскія ўлады правінцый Ганьсу і Ляанін.

Рашэнне ўладаў чатырох кітайскіх рэгіёнаў прагучала на фоне выступу Сі Цзіньпіня, які паабяцаў вялікую дзяржаўную падтрымку для перамогі над эпідэміяй. Лідар КНР назваў каранавірус выпрабаваннем для ўсёй краіны, адзначыўшы, што Кітай павінен атрымаць урокі з таго, што здарылася.

Пры гэтым Сі Цзіньпінь падкрэсліў, што дзеянні Камуністычнай партыі былі своечасовымі і эфектыўнымі. Паводле яго слоў, хуткая рэакцыя на распаўсюд хваробы «прадэманстравала перавагі сацыялістычнай мадэлі развіцця Кітая».

Лідэр КНР таксама адзначыў, што найважнейшай мэтай уладаў было прадухіленне распаўсюджвання хваробы з правінцыі Хубэй, у тым ліку і на сталіцу краіны - Пекін.

Па апошняй інфармацыі ў выніку каранавіруса памерлі 2442 чалавекі. За межамі кантынентальнага Кітая краінамі з найбольшай колькасцю інфіцыраваных сталі Паўднёвая Карэя, Японія і Італія.

Фота АР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?