Вы тут

З 2021 года ў асобных абласцях прапануецца абмежаваць паляванне на глушца


У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з 2021 года можа быць уведзена часовая забарона на паляванне на глушца. З адпаведнай ініцыятывай выступіла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прапанова была падтрымана таксама Міністэрствам лясной гаспадаркі і іншымі зацікаўленымі, у тым ліку грамадскімі арганізацыямі.


Па апошніх падліках, колькасць глушца ў нашай краіне перавышае 8 тысяч асобін, перадае прэсс-лужба Мінлягсаса. Разам з тым, у асобных рэгіёнах Беларусі фіксуецца зніжэнне колькасці заходнееўрапейскага падвіда. На думку навукоўцаў, гэта можа быць звязана з рознымі фактарамі, у тым ліку са змяненнем кліматычных умоў.

Фота: Mareks Steins / Pixabay

Паколькі заходнееўрапейскі падвід жыве, у асноўным, на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, там прапануецца ўвесці часовыя абмежаванні на паляванне. Гэта дазволіць навукоўцам высветліць аб’ектыўныя прычыны скарачэння колькасці папуляцыі. Адзначым, што ўсяго на тэрыторыі Брэсцкай вобласці сёння жыве 350 асобін глушца (розных падвідаў), Гродзенскай — 530.

Па інфармацыі Мінлясгаса, абмежаванні могуць быць уведзеныя тэрмінам на пяць гадоў. Пры гэтым у іншых абласцях Беларусі, дзе жыве сярэднярускі падвід, паляванне па-ранейшаму будзе дазволена.

Нагадаем, што глушэц таксама прызнаны ў Беларусі птушкай 2020 года. Гэты від распаўсюджаны на тэрыторыі краіны вельмі нераўнамерна, часцей сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. У краіне водзяцца два падвіда: заходнееўрапейскі і сярэднярускі.

Канчатковае рашэнне аб увядзенні абмежаванняў на паляванне прымае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на падставе навуковых дадзеных і па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».