Вы тут

З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі пачне дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака


Шчупак — жаданая здабыча для рыбаловаў-аматараў, а яго лоўля — займальны занятак. Але ёсць перыяды, калі гэты від знаходзіцца пад асаблівай аховай.


Фота: Marcel Einig / Pixabay

Як нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў краіны (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на лоўлю шчупака, якая працягнецца па 15 красавіка (у Віцебскай вобласці яна будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка).

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў дадзенага віду. Шчупак ідзе на яго раней за іншых веснавых нерастуючых рыб, паколькі не так патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад лёдам. Праснаводны драпежнік вельмі важны для балансу іхціяфаўны, ён з’яўляецца свайго кшталту рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробязь, хворых і аслабленых рыб, што спрыяе лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцый.

Вылаў шчупака падчас нераставай забароны цягне сур’ёзную адказнасць. За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры — па 9 базавых велічынь (243 рублі). Таксама парушальніку можа быць прызначаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь, згодна з арт.15.35 КаАП РБ. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь цягне крымінальную адказнасць па арт. 281 КК РБ і яшчэ больш суровыя санкцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?