Вы тут

Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць”


Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць”

Дзень роднай мовы з часопісам “Маладосць” прайшоў у пятніцу ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Спецыяльна запрошаны госць, пісьменнік Навум Гальпяровіч, адказваў на пытанні імправізаванай тэлепраграмы, накшталт аўтарскай праграмы “Суразмоўцы” на тэлеканале “Беларусь 3”. Навум Гальпяровіч расказаў пра тое, што для яго Беларусь і родная мова, што ён цяпер чытае, над чым працуе як пісьменнік, якія месцы краіны яму найбольш дарагія. Гучалі і вершы, і пытанні аўдыторыі, якую складалі студэнты, бібліятэкары і выкладчыкі. Нагадаем, што ў бібліятэцы БДМУ, нягледзячы на “непрофільнасць навучальнай установы, часопіс “Маладосці” — вельмі часты і заўсёды вельмі жаданы госць. Наступная сустрэча ў гэтых сценах плануецца да юбілею Рыгора Барадуліна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?