Вы тут

"Белавія" прадаўжае палёты ў Італію, вярнуць білеты можна толькі па правілах тарыфу


Авіякампанія "Белавія" прадаўжае палёты ў Італію, вярнуць білеты можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаменціравалі звароты, якія датычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.


"Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забарон на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск - Мілан - Мінск і Мінск - Рым - Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме", - адзначылі ў "Белавія".

Таму вяртанне білетаў магчыма толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся, звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.

На поўначы Італіі ў шэрагу гарадоў з-за каранавіруса ўведзены каранцін. Усяго ў закрытых зонах пражывае больш за 50 тыс. чалавек. У Італіі ад каранавіруса памерла чатыры чалавекі, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 203.

Прэв'ю: vgr.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?