Вы тут

Расследуецца забойства мужчыны ў Калінкавіцкім раёне


Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння ў вёсцы Вязавіца Калінкавіцкага раёна, дзе знойдзена цела 39-гадовага мясцовага жыхара, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта.


Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымана 27-гадовая дачка сужыцелькі забітага, якая прыехала ў вёску наведаць маці. Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваная ў стане алкагольнага ап'янення ў ходзе ўзніклага канфлікту нанесла мужчыне колата-рэзанае раненне, у выніку чаго ён памёр. Дакладную прычыну смерці трэба высветліць у рамках судова-медыцынскай экспертызы.

Падчас агляду месца здарэння канфіскаваная меркаваная прылада забойства - нож, і іншыя прадметы, якія маюць значэнне для расследавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?