Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву (Вольгу Клебановіч). Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Больш за паўстагоддзя Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. За гэты час Вамі сыграна шмат роляў у тэатры і кіно, створана цэлая галерэя незабыўных мастацкіх вобразаў, якія ўзбагацілі нацыянальную скарбніцу айчыннай культуры. Кожная Ваша работа вызначаецца прафесіяналізмам, вабіць глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідае незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Вольга Дзянісава і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і натхнёна. Ён пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.

Прэв'ю: 1zoom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».