Вы тут

Прысяжныя прызналі кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна вінаватым у згвалтаванні


Прысяжныя ў Нью-Ёрку прызналі кінапрадзюсераў Харві Вайнштэйна вінаватым па двух эпізодах: згвалтаванне і злачынныя дзеянні сексуальнага характару, перадае Meduza.


У "драпежніцкім сексуальным гвалце" (predatory sexual assault) суд прысяжных палічыў віну Вайнштэйна недаказанай. Па такім абвінавачванні яму пагражала б пажыццёвае, піша Reuters.

CNN удакладняе, што Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух з пяці эпізодаў. Па абвінавачванні ў згвалтаванні прадзюсару пагражае да чатырох гадоў, за злачынныя дзеянні сексуальнага характару - ад пяці да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля абвяшчэння вердыкта прысяжных Вайнштейна ўзялі пад варту.

  • Больш за 80 жанчын, у тым ліку актрысы і мадэлі, распавялі пра дамаганні і гвалце з боку Харві Вайнштэйна.
  • У 2019-м прадзюсар дасягнуў папярэдняга сусветнага пагаднення ў агульнай складанасці на 25 мільёнаў даляраў з жанчынамі, якія яго абвінавацілі. Суму размяркуюць паміж 30 акторкамі і былымі супрацоўніцамі студыі The Weinstein Company, якія падалі пазовы супраць прадзюсара.
Прэв'ю: kino-teatr.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».